“Вялікі камень” страціў 18 рэзідэнтаў

Навіны
Скриншот видео

Індустрыяльны парк “Вялікі камень” скараціў колькасць рэзідэнтаў. Пра гэта ў інтэрв’ю беларускаму тэлебачанню расказаў першы намеснік гендырэктара ЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка” Кірыл Карацееў.

“Калі казаць пра такі сярэдні партрэт бізнесу ў парку, сярэдняга рэзідэнта, гэта кампанія, якая інвестуе каля 5-6 млн долараў і 30 чалавек працуючых. Гэта сярэдні партрэт таго, хто прыйшоў на сённяшні дзень.

І, дарэчы, таксама трэба сказаць, калі казаць пра геаграфію, пра нейкія сярэднія рэчы, падыходы, то літаральна напярэдадні мы правялі рэвізію ўсіх нашых праектаў і нават скарацілі колькасць рэзідэнтаў. Гэта, напэўна, упершыню за ўсё развіццё. Гэта мінус 18 рэзідэнтаў. Гэта тыя, якія па тых ці іншых прычынах не змаглі, і ўжо няма перспектыў развіцця гэтых праектаў. Большая частка — гэта з Кітая, замежная кампанія, ёсць крыху беларускіх рэзідэнтаў.

Таму сёння геаграфічны партрэт ужо крыху змяніўся. Гэта значыць, на першым месцы — беларускія кампаніі. Усё ж гэта імпартазамяшчэнне, усё ж гэта развіццё ўласных брэндаў, каб капітал заставаўся і ў краіне, каб таленты, у тым ліку прадпрымальніцкія, заставаліся ў краіне. Таму мы да гэтага вельмі спакойна і пазітыўна ставімся.

Другое месца — гэта зноў жа кітайскія партнёры. І нават тыя прадпрыемствы, якія сышлі, яны проста не змаглі пераарыентавацца, вось пра што мы казалі, што з-за санкцыйнай палітыкі проста ў іх было першапачаткова вельмі цесна звязана з еўрапейскім рынкам. Ну, і шэраг некаторых замежных кампаній з іншых дзяржаў, таму на сённяшні дзень 15 краін свету прадстаўлены нашымі рэзідэнтамі”, — расказаў ён.

Паводле яго слоў, цяпер найбольш буйным кластарам у парку з’яўляецца машынабудаўнічы, арыентаваны ў тым ліку на лакалізацыю вытворчасці “БелДжы”. Другі па памерах кластар — медыцынскія вырабы, фармацэўтыка. Карацееў адзначыў, што гэты напрамак менш пакутуе ад санкцый. Трэці напрамак — электроніка.

“Трэці напрамак, які ў нас фармаваўся, — гэта электроніка, гэта значыць кампаненты, серверы, гэта нават друк плат, мікрасхем для рознай бытавой, спецыяльнай тэхнікі і іншага. Гэта значыць, у нас тут таксама сфармаваўся кластар, і гэта адказ на сённяшні выклік тэхнічнай незалежнасці. Вядома, мы тут таксама не дасягнулі нейкай суперлакалізацыі. Але разам з тым гэты шлях мы пачынаем праходзіць, і нашы вытворцы ўжо дабіваюцца таксама лакалізацыі нейкіх кампанентаў, зыходзячы з бягучых магчымасцей краіны ў цэлым”, — дадаў Карацееў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.