Грамадзянам Узбекістана гарантавалі бяспеку ў Беларусі

Навіны
Фото: t.me/NA_STRAGE

У МУС Беларусі абмеркавалі рэгуляванне знаходжання і працаўладкавання грамадзян Узбекістана. Рабочая сустрэча адбылася паміж часовай выканаўцай абавязкаў начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Інай Студзенічнік і прадстаўніком Агенцтва міграцыі пры Кабінеце міністраў Узбекістана Аброржонам Алімавым.

Бакі абмеркавалі сітуацыю з уездам і знаходжаннем грамадзян Узбекістана ў Беларусі, а таксама пытанні іх працаўладкавання. Асобную ўвагу надалі пілотнаму праекту ў Віцебскай вобласці, куды для працы прыбыла група грамадзян Узбекістана. У МУС заявілі, што праект паказаў выніковасць і эфектыўнасць.

Студзенічнік адзначыла, што ўзбекскія грамадзяне, якія ўжо знаходзяцца ў Беларусі або плануюць прыехаць, могуць разлічваць на дапамогу міграцыйных падраздзяленняў МУС пры вырашэнні пытанняў, якія ўзнікаюць. Паводле яе слоў, гасцям гарантаваная бяспека.

Яна адзначыла, што грамадзяне Узбекістана зарэкамендавалі сябе як адказныя людзі, якія выконваюць беларускае заканадаўства. У МУС лічаць гэта асновай для далейшага развіцця супрацоўніцтва ў міграцыйнай сферы.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся падтрымліваць рэгулярныя кантакты і абменьвацца інфармацыяй па актуальных пытаннях.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.