Сертыфікацыя гасцініц па пяцізоркавай сістэме можа стаць абавязковай у Беларусі. Цяпер яна мае добраахвотны характар.
“Мы ўбачым у найбліжэйшы час увядзенне абавязковай сертыфікацыі для гасцініц”, – паведаміў у эфіры АНТ намеснік дырэктара Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзяніс Бяжок.
Агенцтва можа праводзіць такую сертыфікацыю. Калі яна стане абавязковай, чыноўнік не ўдакладніў.
Кожнаму зоркаваму ўзроўню адпавядае пэўны набор паслуг. Мяркуецца, што гасцініцы, якія не змогуць пацвердзіць хаця б адну зорку, працаваць не змогуць.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
