Міністэрства інфармацыі абнавіла свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. У яго ўнесены адразу некалькі кніг, уключаючы падручнік ЕГУ, прысвечаны палітычнай сістэме Беларусі. Рашэнне аб прызнанні выданняў экстрэмісцкімі прыняў 12 жніўня суд Заводскага раёна Мінска.
У спіс трапілі кнігі:
- “Ненасілле і Беларусь”. – Варшава, 1999. – 248 с.;
- “Быкаў на Свабодзе (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе. – Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода, 2004. – 536 с.”;
- “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка / Сяргей Скрабец. – Мінск, 2019. – 188 с.: іл. – (Серыя “Беларуская турэмная літаратура”; вып.8)”;
- “Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь: вучэб. дапам. У. Роўда – Вільня: ЕГУ, 2011. – 354 с.”;
- “Пакаленьне Маладога Фронту. Гісторыя моладзі, народжанай у 1970 – 1985 гг. / Павал Севярынец – Менск, 2004. – 112 с.”;
- “Паўстаньне Беларусі / Пётра Рудкоўскі. – Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2007. – 252 с. – (Кнігарня “Наша Ніва”)”;
Таксама ў спіс трапілі і інтэрнэт-рэсурсы:
- акаўнты ў TikTok “Святы Байструк КОЛА-КОЛЯ”, “Проверяем Беларусь”, “#ЖЫВЕБЕЛАРУСЬ”, “Жыве беларусь”, @mediapalesse (Palesse), “pershy” (@_pershy_);
- акаўнты ў Instagram “uladz_bel”, “zhyvye_vechna” (Alena Shynkarevich), “alesvetras” (Алесь Ветразь), “volnylitvin” (Bielaruskaja Spadčyna), freefoman” (Freefoman | Сидел за слова. Теперь говорю.), “natalya.kukisheva” (Natalya Kukisheva), “majsternia_ps”, “Проверяем Беларусь”;
- сайт “PROINFO” (proinfo.news) і яго сацыяльныя сеткі;
- акаўнт у Threads “Проверяем Беларусь”
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і барацьбы з іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
