У Латвіі ў Балвскім краі знішчальнікі НАТА сёння ноччу збілі дрон.
Як паведамляе LSM са спасылкай на прадстаўніцу Аб’яднанага штаба Нацыянальных узброеных сіл Івету Берзіню, беспілотнік быў збіты на вялікай вышыні, таму яго абломкі могуць быць раскіданыя на значнай тэрыторыі. Вядзецца абследаванне тэрыторыі.
Паветраная трывога ноччу абвяшчалася ў пяці рэгіёнах Латвіі.
Беспілотнік ляцеў углыб тэрыторыі Латвіі. Не выключаецца, што яго траекторыя была зменена.
Трэба адзначыць, што сёння ноччу УСУ распачалі атаку на Ленінградскую вобласць Расіі.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
