Мінаблвыканкам правядзе конкурс прыдарожных саламяных інсталяцый

Навіны

Мінскі абласны выканаўчы камітэт правядзе агляд-конкурс прыдарожных саламяных фігур. Звычайна такія ўсталёўваюць у Беларусі да “Дажынак”, якія праводзяцца ў кожнай вобласці.

Як паведамілі ў камітэце, першыя інсталяцыі з’явяцца каля дарог Міншчыны ўжо з панядзелка. Заяўкі на конкурс прымаюцца з 17 жніўня па 1 верасня. Найлепшыя фігуры вызначаць у наступным месяцы.

Для ўдзелу неабходна вырабіць канструкцыі (кампазіцыі) з саломы, дапускаецца дабаўленне іншых прыродных матэрыялаў і дэкаратыўных элементаў. Канструкцыя павінна складацца з рулонаў або цюкоў саломы вышынёй не менш за 2,5 метра і размяшчацца ў агульнадаступным месцы паблізу дарог агульнага карыстання.

Для пераможцаў конкурсу прадугледжаны тры прызы ў 70, 60 і 50 базавых велічынь. Яшчэ адна фігура будзе ўзнагароджана па выніках інтэрнэт-галасавання. Яе стваральнікі атрымаюць прыз у 50 БВ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.