У Мінску затрымалі падазраванага ў крадзяжах з незачыненых аўто

Навіны
Скриншот видео t.me/police_minsk

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС Мінска затрымалі 21-гадовага жыхара Магілёўскай вобласці, якога падазраюць у серыі крадзяжоў з аўтамабіляў. Правяраецца яго датычнасць як мінімум да двух падобных эпізодаў.

Як паведамілі у ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек прыехаў у сталіцу ў пошуках працы, аднак замест працаўладкавання пачаў хадзіць па дваровых тэрыторыях і правяраць аўтамабілі на наяўнасць незачыненых дзвярэй.

Выявіўшы незачыненыя машыны, ён пранікаў у салоны і забіраў грошы, якія знаходзіліся ўнутры. У адным з выпадкаў з аўто 36-гадовага жыхара Кастрычніцкага раёна падазраваны выкраў 1800 долараў, пакінутыя ў кашальку. Яшчэ адзін крадзеж адбыўся ў Заводскім раёне Мінска, адкуль былі выкрадзеныя 800 рублёў.

У дачыненні да затрыманага распачата крымінальная справа па артыкуле аб крадзяжы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.