У Кыргызстане знайшлі рэчы зніклых альпіністаў

Навіны
Фото из Instagram Сергея Рубцова

У Кыргызстане працягваюцца пошукі зніклых трох альпіністаў. Беларусы Максім Палянскі і Мікалай Свірыдаў, а таксама грамадзянін Літвы Сяргей Рубцоў не выходзяць на сувязь з 2 жніўня.

У чацвер пошукавай групе ўдалося выявіць рэчы альпіністаў.

“Пры аглядзе заходняга боку грэбня, на вышыні каля 4500 метраў, пад грэбнем выяўлены заплечнік і аранжавая рэч — спальнік або куртка, па відэа дакладней пакуль не сказаць. Побач з імі асобныя прадметы, мяркуючы па ўсім, з гэтага ж заплечніка. Рыштунак, па ўсёй бачнасці, належыць аднаму чалавеку з групы. Ні саміх хлопцаў, ні іх слядоў вакол і на рабры не відаць.

Высноў мы пакуль не робім, але карціна складваецца так: рэчы, хутчэй за ўсё, страчаныя на спуску. Калі б на гэтым участку сарвалася звязка, побач ляжаў бы рыштунак і астатніх удзельнікаў. Яго няма. Адкуль менавіта ўпаў заплечнік, яшчэ трэба будзе зразумець: па рэльефе ён мог прыляцець з крутога ўчастка вышэй за першы лагер, з вышынь 5100–5300 метраў.

Участак, пра які ідзе гаворка, адзін з самых складаных на рабры: скалы і нацёчны лёд, за які амаль немагчыма арганізаваць страхоўку. Нават у добрае надвор’е там пастаянна нешта сыплецца, а ўнізе, пад лавіннымі вынасамі, вялікія расколіны”, – распавялі арганізатары пошукаў.

Учора работы перапыніў дождж. Сёння, як толькі дазволіць надвор’е, дрон здыме ўвесь участак ад грэбня да месца, дзе ляжаць рэчы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.