У расійскім порце Усць-Луга адбыўся пажар пасля налёту дронаў

Галоўнае
Фото: ust-luga.ru

У расійскім порце Усць-Луга адбыўся пажар пасля налёту беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў губернатар Ленінградскай вобласці РФ Аляксандр Драздзенка.

“На дадзены момант у Ленінградскай вобласці збіты 51 БПЛА праціўніка. У выніку пашкоджання зафіксавана ўзгаранне ў порце Усць-Луга. Спецыялісты прыступілі да тушэння”, – паведаміў ён.

Ва Усць-Лузе знаходзіцца буйны нафтавы тэрмінал. Таксама ў прамзоне размешчаны перапрацоўчыя магутнасці. Тэрыторыя порта падвяргаецца ўдарам БПЛА не першы раз.

У Цвярской вобласці сёння абломкамі БПЛА пашкоджаны склад Wildberries. Пра гэта паведаміў в.а. губернатара Цвярской вобласці Віталь Каралёў. Абломкі трапілі ў сцяну склада. На месцы ўзнікла задымленне, але яно было ліквідавана.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.