Пракуратура адчыталася аб забароне продажу «цублёў» у інтэрнэце

Навіны

Пракуратура Ленінскага раёна Мінска прадпісала інтэрнэт-пляцоўцы прыбраць прапановы аб продажы сувенірных банкнот. Падставай стала іх выкарыстанне пры крадзяжах.

“У ходзе вывучэння спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях па фактах дробных крадзяжоў выяўлены сітуацыі прычынення шкоды суб’ектам гандлю ў выніку ажыццяўлення плацяжоў сувенірнымі банкнотамі, наміналам «10 цублёў» і «20 цублёў», – распавялі ў пракуратуры.

Сувенірныя банкноты візуальна паўтаралі рэальныя грашовыя знакі і адрозніваліся ад іх толькі адной літарай. У пракуратуры прыйшлі да высновы, што такі спосаб узнаўлення банкнот не адпавядае патрабаванням пастановы Нацбанка.

“Па выніках вывучэння сеткі інтэрнэт факты рэалізацыі ўзнаўленняў банкнот, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, знайшлі сваё пацвярджэнне.

Выяўленыя парушэнні маглі прычыніць істотную шкоду ў працэсе абарачэння законных плацежных сродкаў.

У гэтай сувязі ў адрас дырэктара інтэрнэт-пляцоўкі пракурорам вынесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў. Як вынік – патрабаванні акта нагляду выкананы, прапановы аб набыцці названых сувенірных банкнот выключаны”, – дадалі ў пракуратуры.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.