У Беларусі ўводзіцца пазасудовы парадак спагнання ўзнагароджанняў грамадзянам за выкананне работы па грамадзянска-прававых дамовах. Адпаведную пастанову прыняў Савет міністраў.
“Будзе прымяняцца агульны парадак як для спагнання ўзнагароджанняў, так і для спагнання заработнай платы. Рашэнні аб спагнанні запазычанасці па гэтых выплатах будуць накіроўвацца Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы ў органы прымусовага выканання. Адначасова ўстанаўліваюцца адзіныя формы дакументаў, якія выносяцца дэпартаментам”, — патлумачылі ў прэс-службе ўрада.
Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы надзелены адпаведнымі паўнамоцтвамі. Ён будзе ўстанаўліваць факты нявыплаты грамадзянам узнагароджанняў.
Таксама пастановай унесены іншыя карэкціроўкі з улікам змяненняў, якія адбыліся ў заканадаўстве.
