Украіна і Расія 15 мая абмяняліся палоннымі па формуле “205 на 205”. Пра гэта піша ТАСС са спасылкай на расійскае Мінабароны.
“У цяперашні час расійскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім аказваецца неабходная псіхалагічная і медыцынская дапамога”, — заявілі ў ведамстве.
Пасярэдніцкія намаганні гуманітарнага характару аказалі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
Расійскіх вайскоўцаў маюць намер даставіць у РФ для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны.
Раней ЗША абвяшчалі пра рэжым спынення агню на 9, 10 і 11 мая і абмен палоннымі 1000 на 1000 паміж Украінай і Расіяй.
Дапоўнена:
Інфармацыю пра абмен пацвердзіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
“Дома 205 украінцаў. Сёння з расійскага палону вяртаюцца вайскоўцы Узброеных сіл Украіны, Нацыянальнай гвардыі і Дзяржаўнай памежнай службы. Гэта першы этап абмену «1000 на 1000». Сярод вызваленых радавые, сяржанты і афіцэры. Большасць з іх знаходзіліся ў расійскім палоне яшчэ з 2022 года. Абаранялі Украіну ў Марыупалі і на «Азоўсталі», на Данецкім, Луганскім, Харкаўскім, Херсонскім, Запарожскім, Сумскім, Кіеўскім напрамках і на ЧАЭС”, — расказаў ён.
“Дзякуй усім, хто працуе дзеля вяртання нашых людзей дадому, перш за ўсё нашым воінам, якія папаўняюць абменны фонд для Украіны, і нашай камандзе. Дзякуй усім партнёрам, якія дапамагаюць вызваляць украінцаў з палону. Працягнем змагацца за кожнага і кожную, хто дагэтуль застаецца ў няволі”, — дадаў украінскі лідар.
Раней ЗША абвяшчалі пра рэжым спынення агню на 9, 10 і 11 мая і абмен палоннымі 1000 на 1000 паміж Украінай і Расіяй.
Нагадаем, абмены палоннымі паміж Украінай і Расіяй звычайна праходзяць у пункце пропуску «Новая Гута» на беларуска-ўкраінскай мяжы.
















