У Польшчы перахоплена буйная партыя кантрабандных цыгарэт з Беларусі

Навіны
Фото: Straż Graniczna

У Польшчы перахоплена буйная партыя кантрабандных цыгарэт з Беларусі, паведаміла польская Памежная ахова.

Фургон з польскімі рэгістрацыйнымі нумарамі быў спынены памежнікамі і супрацоўнікамі мытна-падатковай службы пад Бяла-Падляскай па падазрэнні ў незаконнай перавозцы падакцызных тавараў.

Пры аглядзе машыны ў ёй было выяўлена 1,78 млн цыгарэт розных марак з беларускімі акцызнымі маркамі. Рынкавую вартасць партыі ацэньваюць у 1,5 млн злотых (каля 400 тыс. долараў).

Затрыманы двое грамадзян Польшчы, якія пражываюць у Люблінскім ваяводстве. Ім прад’яўлена абвінавачанне ў захоўванні і перавозцы незаконных падакцызных тавараў.

У Польшчы перахоплена буйная партыя кантрабандных цыгарэт з Беларусі
Фота: Straż Graniczna
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.