Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага, у яго трапілі супольнасці, якія аб’ядноўваюць людзей, што адмаўляюць распад СССР: старонка ва «УКантакце» «Могилев и Могилевская область СССР/БССР», а таксама Telegram-чаты «Информационный чат СССР» і «Белорусская ССР». Адпаведнае рашэнне прыняў 11 мая 2026 года суд Ленінскага раёна Магілёва.
Акрамя таго, у спіс уключаныя:
- старонкі ў TikTok «ДАРМАЕД», «Lichalapouski», «lisbet25730», «basta_bel», «Arturs Burinskis», «BELPOL», «zhekapobeda», «Анна Самохина»;
- старонка ў Instagram «solibel.no»;
- старонкі ў Facebook «Александр Рыков», «Борис Давид Балтэ», «Валанцёрскi Центр Сустрэча», «Anton Malkin»;
- старонка ў X «Каранi Беларускай»;
- YouTube-канал «Анна Самохина».
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ўладамі для барацьбы з Лукашэнкам і іншадумствам у цэлым.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
