Саўмін зацвердзіў пагадненне аб прызнанні вадзіцельскіх пасведчанняў з Азербайджанам

Савет міністраў пастановай №328 ад 12 мая зацвердзіў міжурадавае пагадненне з Азербайджанам аб узаемным прызнанні і абмене вадзіцельскіх пасведчанняў. Яно было падпісана 16 студзеня гэтага года ў Баку.

МЗС даручана паведаміць Азербайджану аб выкананні ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення пагаднення ў сілу.

У адпаведнасці з дакументам бакі ўзаемна прызнаюць вадзіцельскія пасведчанні, выдадзеныя кампетэнтнымі органамі дзяржаў бакоў. Пагадненнем замацоўваецца права грамадзян дзяржаў бакоў на абмен вадзіцельскіх пасведчанняў без здачы адпаведных тэарэтычных і практычных выпрабаванняў пасля выдачы дазволу на пастаяннае пражыванне.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.