Беларусь захоўвае ліцэнзаванне ўвозу і вывазу прадукцыі дрэваапрацоўкі, макулатуры і адходаў шкла

Навіны
Фото: пресс-служба правительства Беларуси.

Савет міністраў пастановай №411 ад 13 жніўня захаваў асаблівы рэжым увозу-вывазу шэрагу тавараў. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, уступае ў сілу пасля апублікавання і дзейнічае на працягу шасці месяцаў.

Па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца па ўзгадненні з “Беллеспаперапрамам”, у Беларусь будуць увозіцца:

  • пліты драўнянастружкавыя (код ТН ЗЭД 4410 11),
  • пліты з арыентаванай стружкай (OSB) (код ТН ЗЭД 4410 12),
  • пліты драўнянавалакністыя з драўніны або іншых адраўнелых матэрыялаў з дабаўленнем або без дабаўлення смол або іншых арганічных рэчываў (код ТН ЗЭД 4411),
  • вокны, балконныя дзверы і іх рамы іншыя (драўляныя) (код ТН ЗЭД 4418 19 000 0),
  • дзверы і іх рамы і парогі іншыя (драўляныя) (код ТН ЗЭД 4418 29 000 0),
  • папера і кардон іншыя (коды ТН ЗЭД 4810 92 100 0, 4810 92 900 1),
  • мяшкі і пакеты з паперы (коды ТН ЗЭД 4810 92 900 9, 4819 30 000, 4819 40 000 0 за выключэннем мяшкоў і пакетаў з мелаваных і немелаваных відаў паперы і (або) кардону шчыльнасцю звыш 180 г/м кв. з нанясеннем каляровых малюнкаў з выкарыстаннем рознага роду аздаблення – ціснення, ламінацыі, лакіроўкі, фальгіравання ў глянцавым або матавым выкананні)
  • мэбля драўляная для сталовых і жылых пакояў (коды ТН ЗЭД 9403 60 100 1)

Ліцэнзаванне таксама распаўсюджваецца на вываз макулатуры (код ТН ЗЭД 4707) за межы Беларусі. Дазволы выдаюцца па ўзгадненні з “Беллеспаперапрамам”.

Разавыя ліцэнзіі спатрэбяцца і для вывазу адходаў шкла (код ТН ЗЭД 7001 00 100 0). За ўзгадненне іх выдачы будзе адказваць Мінбудархітэктуры.

Пастановай таксама вызначаны парадак узгаднення і выдачы ліцэнзій. Для кожнага з тавараў устаноўлены ўмовы адмовы ў выдачы дазволаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.