Асуджаную па справе «дваровых чатаў» беларуску ўнеслі ў спіс «тэрарыстаў»

Галоўнае
Фото: Reform.by

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі абнавіў спіс «асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці», дадаўшы ў яго яшчэ 7 чалавек.

Сярод іх – Святлана Мяцельская, затрыманая ў кастрычніку 2024 года па справе аб «дваровых чатах». 19 сакавіка 2026 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў яе да 10 гадоў калоніі і штрафу ў 1000 базавых паводле артыкула 357 КК аб “змове або іншых дзеяннях з мэтай захопу дзяржаўнай улады”.

У пералік унеслі таксама Яраслава Галоўчанку. У маі 2026 года Брэсцкі абласны суд прыгаварыў яго да 11 гадоў пазбаўлення волі. Паводле даных праваабаронцаў, яго справа можа быць звязаная са «справай Гаюна».

Акрамя таго, у спіс трапілі Дзяніс Адамін, Яўген Шарлан, Аляксандр Аўдзевіч, Дзмітрый Літвін і Ніна Гнядзько.

На сёння ў спісе налічваюцца 1475 чалавек. З іх 726 — беларусы.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме і тэрарызме ў Беларусі выкарыстоўваюцца для барацьбы з апанентамі ўладаў і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.