Лідскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу пасля аварыі ў Лідскім раёне, у якой загінуў 33-гадовы матацыкліст.
ДТЗ адбылося напярэдадні каля 21:50 каля вёскі Гуды. 42-гадовая кіроўца Lada выязджала з другараднай дарогі на трасу М-11 «Мяжа Літоўскай Рэспублікі — Ліда — Слонім — Быцень», не дала перавагу матацыклу, які рухаўся ў напрамку Воранава, і сутыкнулася з ім. У выніку аварыі матацыкліст загінуў.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група.
Распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 КК аб парушэнні правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.
Відавочцаў ДТЗ просяць паведаміць наяўную інфармацыю па тэлефоне +375-29-939-29-80.







🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
