Новы раўнд перамоваў Расіі, ЗША і Украіны чакаецца ў найбліжэйшы час. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
“Пэўнае разуменне ёсць, мы будзем вас інфарміраваць. Як мы і казалі, мы разлічваем, што наступны раўнд адбудзецца ўжо хутка”, — сказаў ён, дадаўшы, што “зарыентуе” і па месцы перамоваў.
Учора прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што чарговы раўнд перамоваў можа адбыцца ў наступны аўторак або сераду. Паводле яго слоў, Кіеў прыняў прапанову ЗША. Перамовы могуць адбыцца на тэрыторыі ЗША. Зяленскі таксама казаў, што пакуль незразумела, ці пагаджаецца на такі фармат сустрэчы Расія.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
