Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што на наступным раўндзе перамоваў у ЗША па пытанні спынення вайны з Расіяй асноўная ўвага будзе нададзена тэме тэрыторый. Паводле яго слоў, Кіеў прыняў прапанову Вашынгтона правесці новую сустрэчу на наступным тыдні, піша Bloomberg.
Зяленскі паведаміў, што чарговы раўнд перамоваў можа адбыцца ў аўторак або сераду. Пры гэтым застаецца няясным, ці пагодзіцца Расія ўдзельнічаць у перамовах на тэрыторыі ЗША.
Сярод пытанняў парадку дня — прапанова ЗША аб стварэнні свабоднай эканамічнай зоны ў якасці буфернай тэрыторыі ва ўсходняй частцы Данбаса. Паводле слоў украінскага лідара, да гэтага варыянту з асцярогай ставяцца абодва бакі, якія ваююць.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
