Грэм паабяцаў памаліцца за Лукашэнку

Навіны
Фото: пресс-служба президента

Амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм, кіраўнік Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма, паабяцаў памаліцца за Аляксандра Лукашэнку.

Як перадае прэс-служба Лукашэнкі, падчас сустрэчы з ім Грэм адзначыў, што прынята ўзносіць малітвы за лідараў краін. Таму ён паабяцаў, што памоліцца за яго.

“Таму заўтра я папрашу ўсіх прысутных устаць і ўзнесці малітву за вас як лідара”, — сказаў ён.

Грэм прыехаў у Беларусь на буйны пратэстанцкі фестываль. Трэба адзначыць, што раней ён прамаўляў малітву на інаўгурацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

Прапаведнік таксама адзначыў падчас сустрэчы, што ён прыехаў у Мінск з пасланнем.

“Вялікі дзякуй. Для мяне вялікі гонар сустрэцца сёння з вамі. Мы прыехалі, каб данесці наша пасланне ўсім беларусам, і гэта пасланне ад Госпада Бога. Неважна, да якой веры мы належым — пратэстанцкай, праваслаўнай, каталіцкай, — мы ўсе тут роўныя. І мы ўсе згодныя з гэтымі падыходамі”, — сказаў ён.

Лукашэнка падчас сённяшняй сустрэчы таксама папрасіў Грэма перадаць Трампу самыя добрыя пажаданні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.