З пачатку месяца супрацоўнікі беларускай мытні затрымалі больш за 80 тон груш, якія незаконна везлі ў Расію.
У трох выпадках перавозчыкамі былі індывідуальныя прадпрымальнікі з Беларусі, у адным — юрыдычная асоба. У кіроўцаў трох грузавікоў не было ўсіх неабходных дакументаў на груз, чацвёрты прадаставіў дакументы, якія не адпавядалі перавозцы, паведамляе ДМК.
Кошт канфіскаваных фруктаў ацэньваецца ў больш як 540 тысяч рублёў. Пачаты адміністрацыйныя працэсы. Перавозчыкам пагражае штраф у памеры да 50% ад кошту тавару.




🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
