Аэрапорт Вільнюса ўначы закрывалі з-за метэазондаў

Навіны
Аэропорт Вильнюса. Фото: vilnius-airport.lt

Сёння ўначы зноў была парушана работа аэрапорта Вільнюса.

Як паведамляе LRT, палёты ў паветранай гавані былі прыпынены ў 2 гадзіны ночы пасля фіксацыі на радарах адзнак, “характэрных для паветраных шароў”, якія маглі ўяўляць пагрозу для руху. Абмежаванні былі зняты ў 3:12.

У перыяд дзеяння абмежаванняў быў перанакіраваны рэйс з Капенгагена з 87 пасажырамі. Адпаведна ранішні рэйс у сталіцу Даніі адмянілі.

Папярэдні раз работа аэрапорта парушалася 27 сакавіка. Усяго ж з пачатку года яго часова закрывалі з-за метэазондаў кантрабандыстаў шэсць разоў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.