Замежныя інвестыцыі ў Беларусь у 2025 годзе склалі 7,6 млрд долараў. Пра гэта паведаміў Белстат.
На долю прамых інвестыцый прыпала 71% агульнага аб’ёму, або 5,4 млрд долараў.
Найбольшы аб’ём замежных інвестыцый у мінулым годзе быў прыцягнуты ў гандаль — 4,11 млрд долараў. Далей ідуць прамысловасць (1,91 млрд долараў) і інфармацыя і сувязь (516,2 млн долараў).
Інвестыцыі з Беларусі ў замежныя краіны склалі 6 млрд рублёў, з якіх на долю прамых інвестыцый прыпала 70,5%.
Беларускія інвестыцыі за мяжу былі ў асноўным накіраваныя ў прамысловасць (3,3 млрд долараў), гандаль (1,845 млрд долараў) і фінансавую і страхавую дзейнасць (405,7 млн долараў).
Даныя аб замежных інвестыцыях за 2025 год прадстаўлены без уліку банкаў, небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь», бюджэтных арганізацый.
