За «Гуканне вясны» ў Гомелі аштрафавалі супрацоўніка міліцыі

Навіны
Виктор Шипков. Фото: МВД

Сярод людзей, якія атрымалі штрафы за святкаванне «Гукання вясны» ў Гомелі, быў маёр міліцыі Віктар Шыпкоў, паведамляе «Гомельская вясна».

Нагадаем, некалькі дзясяткаў людзей святкавалі «Гуканне вясны» 21 сакавіка ў закрытым двары рэстарана. Іх затрымалі за «парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў». Паводле інфармацыі праваабаронцаў, адзін чалавек атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, некалькі чалавек — штрафы.

Віктар Шыпкоў — участковы інспектар Гомельскага РАУС. Ён займаецца фальклорам і краязнаўствам. Шыпкоў атрымаў дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку прэмію «За духоўнае адраджэнне» за ўклад у захаванне народных традыцый.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.