Вышэйшы антыкарупцыйны суд Украіны абраў меру стрымання для былога кіраўніка Офіса прэзідэнта краіны Андрэя Ермака.
Рашэннем суда Ярмак павінен быць узяты пад варту на 60 дзён з моманту затрымання. Аднак яму прадастаўлена магчымасць унесці заклад у 140 млн грыўняў (каля 3,2 млн долараў) і застацца на волі. Выніковая сума закладу меншая, чым прапаноўваў бок абвінавачання, на думку якога яна павінна была складаць 180 млн грыўняў.
Андрэя Ермака падазраюць ва ўдзеле ў схеме адмывання карупцыйных грошай пры будаўніцтве элітнага катэджнага гарадка “Дынастыя” пад Кіевам. Паводле версіі следства, у ёй таксама ўдзельнічалі бізнесмен Цімур Міндзіч і былы віцэ-прэм’ер Аляксей Чарнышоў. Агульная сума легалізаваных сродкаў у рамках праекта “Дынастыя” складае больш за 460 млн грыўняў.
Дапоўнена
Пасля пасяджэння суда Ярмак заявіў СМІ, што ў яго няма грошай на заклад, але ён разлічвае на знаёмых і сяброў, якія могуць дапамагчы ў гэтым. Паводле яго слоў, адвакаты таксама будуць аспрэчваць рашэнне суда.
