Урад працягнуў забарону на ўвоз шэрагу тавараў праз літоўскую мяжу

Галоўнае
Каменный Лог. Фото: ГПК

Урад Беларусі працягнуў забарону на ўвоз асобных тавараў праз беларуска-літоўскую мяжу да 31 снежня 2027 года. Адпаведную пастанову падпісаў сёння прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамляе прэс-служба ўрада.

Забарона была ўведзена 14 сакавіка 2024 года і распаўсюджвалася на шэраг тавараў, якія ўвозіліся праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы незалежна ад краіны іх паходжання. У пералік увайшлі піва, вінаградныя віны, іншыя алкагольныя напоі, газіроўкі, мінеральная вада, воцат, шыны і пакрышкі, ужываныя аўтазапчасткі.

Таксама, у сувязі з адкрыццём польскім бокам пунктаў пропуску «Баброўнікі» («Бераставіца») і «Кузніца Беластоцкая» («Брузгі») і аднаўленнем руху зарэгістраваных у ЕС грузавікоў, дапоўнены пералік месцаў для запраўкі, якія адпавядаюць аўтадарожным пунктам пропуску.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.