Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын сёння наведаў адзін з палігонаў ВПС і войскаў ППА. Як паведамілі ў прэс-службе ўрада, яму прадэманстравалі працу сродкаў супраць беспілотнікаў.
“На палігоне прадстаўлены перспектыўныя распрацоўкі айчыннага і расійскага ваенна-прамысловага комплексу. Удзельнікі мерапрыемства агледзелі беспілотныя лятальныя апараты, збітыя ў ходзе практычных выпрабаванняў“, — расказалі ў прэс-службе.
Разам з прэм’ерам палігон наведалі міністр абароны Віктар Хрэнін і дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
