Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын правёў тэлефонную размову са старшынёй урада РФ Міхаілам Мішусціным.
Бакі абмеркавалі пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння і ход рэалізацыі сумесных эканамічных праектаў, “якія ўяўляюць узаемную цікавасць”.
Асаблівая ўвага была нададзена ўмацаванню інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве ў развіццё рашэнняў, прынятых на пасяджэнні Савета міністраў СД, якое адбылося 2 лютага 2026 г. у Маскве, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
