Тона шклопакетаў упала на рабочага ў Гродзенскім раёне

Навіны
Фото: СК

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі рабочага ў аграгарадку Парэчча Гродзенскага раёна.

Як паведамілі ў СК, 64-гадовы мужчына працаваў на рэканструкцыі аб’екта. На яго ўпалі шклопакеты вагой больш за тону з паддона, усталяванага на перакрыцці паміж першым і другім паверхамі.

Мужчына памёр ад атрыманых траўмаў у бальніцы.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчым праведзены агляд, зафіксавана следавая карціна, апытаныя відавочцы, канфіскавана дакументацыя, прызначаны шэраг экспертных даследаванняў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.