Сайт BBC прызналі «экстрэмісцкім» у Беларусі

Галоўнае
Скриншот сайта bbc.com

Суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў экстрэмісцкім сайт «BBC News Русская служба». Адрас сайта ўказаны як bbc.com — гэта агульны сайт для ўсіх службаў BBC.

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» таксама ўвайшлі:

  • акаўнты ў Facebook «Плошча Перамен. Мінск», «Dzimitriy Pimenau», «Talaka – Venner af Belarus i Danmark»,
  • акаўнты ў Instagram «let_nasta_be», «ruparbdmu», «Ранiца з Белсатам», «yuliya_warszawa», «Release: NOW», «pink_scarves», «nasta.bazar”,
  • акаўнт у Threads «liauchuk_al»,
  • сайты «BISS. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў», «НАРОДНЫЯ АМБАСАДЫ БЕЛАРУСI», «Новая газета Европа»,
  • ютуб-канал і акаўнт у TikTok «Вечаровы Кефiр»,
  • сайт і сацсеткі праекта Kamarouka, які называе сябе першым беларускім міжнародным маркетплейсам.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.