Савет міністраў Беларусі ўхваліў праект Праграмы сумеснай дзейнасці Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы па пераадоленні негатыўных наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
На яе ў 2026-2030 гадах плануецца выдзеліць амаль 2 млрд расійскіх рублёў з бюджэту СД.
Як расказалі ў прэс-службе ўрада, праграма прадугледжвае:
- павышэнне даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі грамадзянам Беларусі і Расіі, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку з выкарыстаннем новых распрацовак;
- правядзенне абследаванняў адселеных (адчужаных) тэрыторый Беларусі і Расіі з мэтай іх вяртання ў гаспадарчы абарот, а таксама ўдасканаленне тэхналогій аграрнай вытворчасці;
- іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на зніжэнне рызык і забеспячэнне радыяцыйнай абароны насельніцтва.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
