Расія зноў выкарыстала тэрыторыю Беларусі для ўдару па Украіне

Армія
"Герань-2", или Shahed 136. Иллюстративное фото

13 мая Расія нанесла маштабны ўдар па Украіне, зноў выкарыстаўшы тэрыторыю Беларусі і Малдовы для пралёту ўдарных беспілотнікаў, паведамляюць Паветраныя сілы Украіны.

“Асаблівасць атакі — праціўнік у чарговы раз выкарыстаў тэрыторыю Беларусі і Малдовы для пралёту ўдарных БПЛА ў бок Украіны”, — гаворыцца ў паведамленні.

Усяго за суткі расійскія войскі ўжылі больш за 892 беспілотнікі тыпаў Shahed, “Гербера”, “Італмас” і дронаў-імітараў «Пародия». Асноўны напрамак удару прыйшоўся на заходнія рэгіёны краіны. Паводле даных на 18:30, збітыя або падаўленыя 710 дронаў амаль ва ўсіх рэгіёнах Украіны.

Зафіксаваныя траплянні 27 беспілотнікаў, абломкі збітых дронаў упалі на 26 лакацыях. Атака працягваецца.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.