Падраздзяленне брыгады ВДВ з Віцебска ў рамках праверкі перакінулі на паўднёвую мяжу

Армія
Фото: БелТА

У рамках праверкі баявой гатоўнасці вайскоўцы 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай брыгады здзейснілі марш-кідок, пераадолеўшы больш за 360 км. Пра гэта паведамляе БелТА. Яны былі перакінутыя з Віцебскай вобласці “ў Паўднёва-Усходні рэгіён”.

Прыбыўшы ў прызначаны раён, падраздзяленне заняло апорны пункт, даабсталявала яго, арганізавала ахову. Марш ажыццяўляўся ва ўмовах уздзеяння ўмоўнага праціўніка: дыверсійна-разведвальнай групы, беспілотных лятальных апаратаў.

Дэсантнікі атрымалі задачу па ўзмацненні ўчастка дзяржаўнай мяжы, у тым ліку на дарожным напрамку.

Паводле сцэнарыя праверкі, умоўны праціўнік ажыццяўляе прарыў дзяржаўнай мяжы з ужываннем бранятэхнікі. Дзяжурнае падраздзяленне выявіла і абясшкодзіла праціўніка, не дапусціўшы яго прарыву ўглыб краіны.

“Канечне, выкананне задач па прызначэнні ў гэтай мясцовасці ўскладае асаблівую адказнасць. Па-першае, раптоўная праверка праходзіць па плане кіраўніка дзяржавы. Па-другое, сёння выконваем задачы недалёка ад участку паўднёвай дзяржаўнай мяжы”, – прыводзіць агенцтва словы аднаго з вайскоўцаў.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны