Нацыянальны банк Беларусі ўзмацняе меры па барацьбе з махлярскімі аперацыямі. З 1 ліпеня банкі павінны будуць выконваць адзіныя патрабаванні да антыфрод-сістэм. Пра новаўвядзенні расказаў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун.
“Банкі будуць адсочваць, з якога месца вы заходзіце ў мабільны банкінг, напрыклад, якімі аперацыямі карыстаецеся. Калі вы, напрыклад, магчыма, многія з вас заўважылі, ужо банкі ўкараняюць гэтую сістэму, напрыклад, вы ўваходзілі ў горадзе Мінску са сваёй мабільнай прылады заўсёды ў сістэму, і раптам тут аднекуль з-за мяжы пачалі ўваходзіць паралельна праз пяць хвілін, напрыклад. Гэта падазроная аперацыя. Адразу ж падазрэнне выклікае.
У тым ліку і карткі. Калі вы выкарыстоўвалі пяць карт, напрыклад, класічных для сябе, і раптам пачалі выкарыстоўваць нейкія іншыя карткі, пачалі адкрываць, то гэта таксама падазрэнне.
Ну і што немалаважна такое, мы лічым, што адна з самых дыскусійных, але яшчэ адна норма — гэта так званы лічбавы адбітак уводзіцца ў гэтую сістэму. Дык вось, што ён з сябе ўяўляе? Гэта так званыя геалакацыйныя дадзеныя, калі яны ўжо будуць фіксаваць, з якой прылады вы, з якім IMEI, калі вы прывязалі да карткі, напрыклад, або мабільны банкінг пад свой iPhone, або яшчэ нешта, і раптам вы сталі заходзіць з іншага якога-небудзь тэлефона, сістэма пачынае адразу чырвоную зону, і, адпаведна, падазрэнне аперацыі яе пачынаюць весці”, – расказаў ён.
Паводле яго слоў, адзін з папулярных спосабаў вываду выкрадзеных сродкаў — крыптавалюты. Тут таксама пастаўлены бар’ер.
“Мы, па сутнасці, падвялі ўсе банкі і крыптарэзідэнтаў пад умову: адзін кліент, адзін акаўнт і адна картка. Гэта значыць, адпаведна, вы не можаце перавод здзейсніць не на сваю картку. Таму калі хочаце гуляць на крыптарынку, то, адпаведна, толькі са сваёй карткі заводзьце і толькі на сваю ж картку выводзьце грошы”, – дадаў ён.
Таксама з лістапада дзейнічае перыяд ахалоджвання пры атрыманні крэдыту. Кліенту не адразу ўхваляецца крэдыт. Яму даюць час на працягу сутак. Пад роспіс таксама патэнцыйны атрымальнік крэдыту азнаямляецца з інфармацыяй пра віды махлярства і пацвярджае, што ён не знаходзіцца пад уплывам махляроў.
