Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплом Пекінскага ўніверсітэта

Навіны
Фото: БелТА

Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплом Пекінскага ўніверсітэта. Сёння ў сталіцы Кітая адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў выпускнікам першай сумеснай адукацыйнай беларуска-кітайскай праграмы БДУ і Пекінскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «біятэхналогія».

Перад цырымоніяй Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам кітайскай ВНУ. Ён таксама выступіў на ўручэнні дыпломаў. Мяркуючы па ўсім, яго цяперашні візіт у Кітай у тым ліку быў прымеркаваны да заканчэння Мікалаем ВНУ.

«Мы хацелі б, каб пачатак, пакладзены тут, развіваўся. Мы ў Беларусі хацелі б, каб гэтыя праграмы былі глыбокімі і ўсебаковымі, каб яны (мы гэтага таксама хацелі б) былі практыка-арыентаванымі. У адваротным выпадку навошта гэта навучанне, калі яно не будзе ў поўнай меры скіравана на практыку і не будзе прыносіць карысць двум народам?», — сказаў ён.

Мяркуючы па апублікаваных здымках, Мікалай Лукашэнка стаў уладальнікам адразу двух дыпломаў: БДУ і Пекінскага ўніверсітэта.

У 2022 годзе паміж БДУ і Пекінскім універсітэтам было падпісана пагадненне аб стварэнні сумеснай адукацыйнай праграмы бакалаўрыяту па спецыяльнасці «біятэхналогія», а ў ліпені 2025 года — пагадненне па той жа спецыяльнасці ў рамках магістратуры.

Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплом Пекінскага ўніверсітэта
Фота: Пул Першага
Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплом Пекінскага ўніверсітэта
Фота: БелТА
Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплом Пекінскага ўніверсітэта
Фота: БелТА
Мікалай Лукашэнка атрымаў дыплом Пекінскага ўніверсітэта
Фота: БелТА
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.