МАРГ падпісаў пагадненне з 7 найбуйнейшымі інтэрнэт-пляцоўкамі, акрамя «Вайлдберыз»

Галоўнае
Фото: facebook.com/yandex.eda.by

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі падпісала адзінае пагадненне з сямю інтэрнэт-пляцоўкамі. Дакумент падпісалі інтэрнэт-магазін «Еўраопт», «Яндэкс Ежа», «Белпошта», «ОЗОН», «ФЛАУВАУ», «Онлайнер», «Delivio», паведамляе прэс-служба МАРГ.

Пагадненне ставіць за мэту забяспечыць баланс інтарэсаў удзельнікаў інтэрнэт-гандлю і павысіць продажы тавараў айчыннай вытворчасці.

У адпаведнасці з пагадненнем, інтэрнэт-пляцоўкі абавязаныя забяспечваць празрыстасць узаемадзеяння з прадаўцамі і прадастаўляць ім тэхнічную магчымасць размяшчаць інфармацыю пра сябе і тавары.

Асобным пунктам прапісаны абавязак сачыць, каб на інтэрнэт-пляцоўках не прадаваліся тавары «з прыкметамі праяўлення экстрэмізму» і «экстрэмісцкія» матэрыялы.

Інтэрнэт-пляцоўкі абавязваюцца развіваць сетку пунктаў выдачы ў маланаселеных і аддаленых населеных пунктах або арганізоўваць кур’ерскую дастаўку тавараў у такія населеныя пункты.

Удзельнікі пагаднення таксама абавязваюцца павышаць пазнавальнасць тавараў айчыннай вытворчасці і папулярызаваць беларускую нацыянальную кухню, праводзіць мерапрыемствы па стымуляванні продажаў тавараў айчыннай вытворчасці, ствараць спрыяльныя ўмовы для вытворцаў айчынных тавараў, якія збіраюцца прадаваць свае тавары на пляцоўцы.

Пагадненне мае адкрыты характар. Да яго могуць далучыцца на аднолькавых умовах любыя інтэрнэт-пляцоўкі.

Сярод падпісантаў няма папулярнага ў Беларусі маркетплэйса «Вайлдберыз». Як паведамляе МАРГ, кампаніі была накіраваная прапанова аб далучэнні.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.