Макс Корж да канцэрта ў Бухарэсце выдаў новы трэк – «Што ты нясеш?»

Культура

«Что ты несешь?» – такую назву мае новая песня Макса Каржа – учора кампазіцыя з’явілася ў пабліках беларусказа рэпера. Напярэдадні шоу у Бухарэсце спявак вырашыў парадаваць прыхільнікаў.

Трэк артыста распавядае пра тое, што ў сённяшнім свеце людзі перасталі верыць у добрыя намеры.

«Что ты несешь? Какое добро? Так не бывает, мир другой, глаза открой…». Я отвечаю всем: Я несу в рюкзаке термоядерную смесь. Открываю, выпиваю, становлюсь сильнее всех […] Я несу в рюкзаке всё, что сохранил в душе. То, что видел в глазах людей, — в них видел Бога…», — спявае рэп-выканаўца.

Прыхільнкі творцы адгукнуліся на навінку хваляй падтрымкі: «Как же я ждал этот трек!», «Макс как всегда на высоте», «Брат, это потрясающе, всегда лучший!», «Новы хит, который запомнится нам навсегда…», «Браво… надеюсь в Бухаресте услышим!! Достанем термоядерную смесь», – у каментарах на YouTube адно станоўчыя водгукі.

Ужо 23 траўня на Нацыянальным стадыёне Бухарэста мусіць адбыцца канцэрт беларускага артыста. На шоу ўсе квіткі раскуплены.

Нагадаем, што канцэрт Макса Каржа ў Варшаве 9 жніўня 2025 года апынуўся падзеяй, якая «страсянула» Польшчу і падняла дыскусіі вакол паводзінаў украінскіх і беларускіх фанаў. Шоу сабрало стадыён Нарадовы (70 тысяч месцаў). Правапарушэнні асобнай часткі публікі, якая пераскоквала праз сядзенні на танцпол, справакавала затрымку шоу, а потым выліліся ў скандал. Па выніках інцыдэнта было прынята рашэнне аб высылцы з Польшчы 63 чалавек: 6 грамадзян Беларусі і 57 грамадзян Украіны. Хтосьці назваў рэакцыю польскага грамадства на ўсё тое, што адбылося, «маральнай панікай», хтосьці — правамерным пакараннем за хуліганства.

Пазней Макс Корж пракаментаваў сітуацыю ў Варшаве сяміхвілінным відэа, у якім ён падкрэсліў, што яго выступы і музыка акурат злучаюць людзей, у адрозненне ад палітыкі. І што на вялікім шоу ў Варшаве людзі сабраліся і супраць вайны гэтаксама.

Пасля інцыдэнту ў Варшаве быў адменены канцэрт у Алматы, запланаваны на 6 верасня 2025 года. Гарадскія ўлады не захацелі браць на сябе адказнасць пасля беспарадкаў у Польшчы.

Зараз у канцэртным графіку выканаўцы ўжо некалькі выступаў: 23 траўня – Бухарэст, 6 чэрвеня – Стамбул, 26 чэрвеня –  Дзюсельдорф.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.