Літва дэнансавала пагадненне аб прыгранічным руху з Беларуссю

Галоўнае
Беларусско-литовская граница. Фото: pasienis.lt

30 чэрвеня Сейм Літвы дэнансаваў пагадненне паміж Літвой і Беларуссю аб парадку паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый, якое так і не ўступіла ў сілу.

Пагадненне прадугледжвала, што жыхары прыгранічных раёнаў Беларусі і Літвы могуць перасякаць мяжу па спецыяльных дазволах на мясцовы прыгранічны рух і знаходзіцца на прыгранічнай тэрыторыі суседняй дзяржавы да 90 дзён на працягу паўгода, паведамляе прэс-служба Сейма.

Літва ратыфікавала пагадненне ў 2011 годзе і афіцыйна паведаміла пра гэта беларускаму боку, але дакумент так і не ўступіў у сілу, паколькі Беларусь не накіравала Літве паведамленне аб завяршэнні сваіх унутраных працэдур.

МЗС Літвы палічыла, што, паколькі пагадненне не ўступіла ў сілу на працягу 15 гадоў з дня падпісання, яно страціла актуальнасць для абодвух бакоў і патрабуе дэнансацыі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.