Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл расказаў “Радыё Свабода”, як быў атрыманы дазвол на правядзенне маштабнага пратэстанцкага фестывалю ў Мінску.
«Я толькі спытаў у Лукашэнкі, ці можа Франклін [Грэм] прыехаць і прапаведаваць. Ён сказаў “так”», — паведаміў амерыканскі дыпламат.
Нагадаем, 16-17 мая ў мінскай «Чыжоўка-Арэне» пройдзе «Фестываль надзеі», у якім прымуць удзел пратэстанцкія цэрквы. У Беларусь з ЗША прыбыў Франклін Грэм, прэзідэнт і генеральны дырэктар Евангелісцкай асацыяцыі Білі Грэма. Сёння ў Палацы Незалежнасці ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
