Паводле рэкамендацыі выбарчай камісіі члены Каардынацыйнай рады галасаванне на выбарах працягнулі на 36 гадзін — да 19 мая да 12:00 па мінскім часе.
Камісія па пытаннях статута ўпаўнаважаная ўнесці адпаведныя змены ў раней прынятыя рашэнні пра выбары.
За працяг прагаласавалі 37 членаў рады, супраць — 3, тых, хто ўстрымаўся, няма. Кворум склаў 40 з 59 членаў.
“За” выказаліся:
- «Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”» — 21 з 28;
- «Еўрапейскі выбар» — 7 з 7;
- «Наша Справа / Беларускія Хрысціянскія Дэмакраты» — 2 з 6;
- «Незалежныя беларусы» — 2 з 8;
- «Хопіць баяцца» — 2 з 3;
- пазафракцыйныя дэлегаты — 3 з 8.
Супраць:
- «Наступ» — 2 з 8
- пазафракцыйныя дэлегаты — 1 з 8.
Тых, хто ўстрымаўся, не было.
Прагаласаваць можна праз вэб-сайт або праз дадатак. Для тых, хто хацеў бы зрабіць гэта з Беларусі, ёсць шэраг абмежаванняў і рэкамендацый па бяспецы.
Галасаванне праз сайт
Адрас сайта — rada2026.svaepeera.com.
Для тых, хто ў Беларусі: уключыце VPN, выкарыстоўвайце рэжым Incognito або выдаліце наведванне гэтага сайта з гісторыі і выдаліце кэш старонкі
Галасаванне праз смартфон з Android
Мабільны дадатак SVAE Peera для Android — спампаваць можна тут
Галасаванне праз смартфон з iOS
Мабільны дадатак для iOS праз TestFlight — спампаваць можна тут
Адключыце Lockdown mode (калі вы ўключалі яго раней).
Працэс галасавання
- Выбар спісу. Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Галасаваць».
- Пацвярджаем асобу
- Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе паводле міжнародных стандартаў абароны даных. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
- Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу даных у сістэму для галасавання.
- 3. Захавайце ў бяспечным месцы код голасу. Вы зможаце праверыць яго на сайце кампаніі.
P.S.: Калі з мабільным дадаткам нешта не атрымалася, паспрабуйце прагаласаваць праз вэб-сайт.
