Прэс-служба Каардынацыйнай рады апублікавала інструкцыю для галасавання на выбарах у КР. Прапануем вам асноўную інфармацыю пра тое, як можна гэта зрабіць. Нагадаем, праз DDoS-атаку платформа для галасавання запрацавала праз 35 гадзін пасля планаванага старту.
Прагаласаваць можна праз вэб-сайт або праз праграму. Для тых, хто хацеў бы зрабіць гэта з Беларусі, ёсць шэраг абмежаванняў і рэкамендацый па бяспецы.
Галасаванне праз сайт
Адрас сайта — https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html
Для тых, хто ў Беларусі: уключыце VPN, выкарыстоўвайце рэжым Incognito або выдаліце наведванне гэтага сайта з гісторыі і выдаліце кэш старонкі
Галасаванне праз смартфон з Android
Мабільную праграму SVAE Peera для Android — спампаваць можна тут
Галасаванне праз смартфон з iOS
Мабільную праграму для iOS праз TestFlight — спампаваць можна тут
Адключыце Lockdown mode (калі вы ўключалі яго раней).
Працэс галасавання
- Выбар спісу. Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Галасаваць».
- Пацвярджаем асобу
- Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе паводле міжнародных стандартаў абароны даных. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
- Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу даных у сістэму для галасавання.
- 3. Захавайце ў бяспечным месцы код голасу. Вы зможаце праверыць яго на сайце кампаніі.
P.S.: Калі з мабільнай праграмай нешта не атрымалася, паспрабуйце прагаласаваць праз вэб-сайт.