Фінансавыя следчыя прыйшлі з ператрусамі да кіраўніка літоўскай партыі “Зара Нёмана”

Навіны
Фото: wikimedia.org

Служба па расследаванні фінансавых злачынстваў Літвы сёння раніцай правяла ператрусы ў штаб-кватэры партыі „Зара Нёмана“, а таксама ў кабінетах яе членаў Рэмігіюса Жэмайтайціса і Дайвы Пяткявічэне.

Як паведамілі ў службе, ператрусы праводзяцца ў рамках дасудовага расследавання, якое вядзецца па падазрэнні ў здзяйсненні махлярства. Следства вядзецца з сакавіка пасля атрымання заяў грамадзян. Яго мэта — высветліць, здзейснілі ці не Жэмайтайціс і Пяткявічэне крымінальнае злачынства, “здаючы свае аўтамабілі ў арэнду палітычнай партыі „Зара Нёмана“ і адначасова карыстаючыся гэтымі аўтамабілямі”.

Адзначаецца, што на гэтым этапе падазрэнні нікому не прад’яўлены.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.