ЕС працягне ўводзіць санкцыі супраць беларускіх уладаў

Навіны
Скриншот видео

Еўрапейскі саюз працягне ўводзіць санкцыі супраць беларускіх ўладаў. Пра гэта заявіла прадстаўніца Еўрапейскай камісіі Аніта Хіпер у панядзелак падчас брыфінгу.

Яе спыталі, ці ёсць у Еўракамісіі якія-небудзь сігналы для Аляксандра Лукашэнкі, якому, магчыма, патрэбна дапамога, каб не быць уцягнутым у вайну.

«Адзіная дапамога, якая патрэбна Беларусі, — гэта здаровы сэнс, каб не дазволіць уцягнуць сябе ў гэтую вайну. Беларусь ужо з’яўляецца часткай гэтага, і Расія ўцягвае Беларусь у гэтую вайну, паглыбляючы свае адносіны з Лукашэнкам. З нашага боку, што б ні рабіла Расія, за гэтым ідуць разбурэнні, як мы ўжо бачылі, і паколькі Беларусь з’яўляецца саўдзельніцай расійскай агрэсіі, мы працягвалі і будзем працягваць уводзіць санкцыі супраць гэтага рэжыму», — адказала яна.

Хіпер не стала даваць ацэнку перспектывам больш актыўнага ўцягвання Беларусі ў вайну.

«Мы не будзем паглыбляцца ў гэтыя сцэнарыі. У нас ужо ёсць рэальная сітуацыя на месцах, і менавіта Беларусь аказвае поўную падтрымку Расіі. Мы таксама бачылі, што Лукашэнка робіць у плане гібрыдных пагроз у дачыненні да ЕС, уключаючы інструменталізацыю мігрантаў. Менавіта таму мы праводзім гэтыя мэтанакіраваныя дзеянні супраць яго рэжыму», — дадала яна.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.