Ціханоўская сустрэлася з былымі палітвязнямі ў Вільнюсе

Навіны
Светлана Тихановская, Эдуард Пальчис, Вячеслав Жуков. Фото: Офис Тихановской

30 сакавіка Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Вільнюсе з былымі палітычнымі зняволенымі, якіх вызвалілі і прымусова вывезлі ў Літву 18 сакавіка. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўніца ініцыятывы «Вольныя» і Вячаслаў Жукаў з «Краіны для жыцця».

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі стан здароўя экс-палітвязняў і неабходнасць медыцынскай дапамогі, пытанні дакументаў, жылля і працы. Таксама абмяркоўвалася падтрымка сем’яў, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

Ціханоўская выказала надзею, што былыя палітвязні як мага хутчэй вернуцца да паўнавартаснага жыцця.

«Для мяне вельмі важна бачыць вас на волі і мець магчымасць пачуць кожнага і кожную. Вы прайшлі праз цяжкія выпрабаванні. Нашая задача — зрабіць усё магчымае, каб вы адчулі клопат, бяспеку і як мага хутчэй змаглі аднавіцца і вярнуцца да паўнавартаснага жыцця», — заявіла Ціханоўская.

Нагадаем, 19 сакавіка па выніках перамоў Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі было абвешчана аб вызваленні 250 палітычных зняволеных. 235 з іх дазволілі застацца ў Беларусі. 15 былі вывезены ў Літву без пашпартоў. Некаторыя з іх пераехалі ў Польшчу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.