Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Равенскага ў Варшаве

Навіны
Фото: t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Мікалая Равенскага ў Варшаве. У цяперашні час у школе штотыднёва займаюцца каля 200 вучняў, працуюць 12 выкладчыкаў, сярод якіх Аляксандр Ждановіч (Маляваныч).

Дырэктар школы Галіна Казіміроўская правяла экскурсію, пасля чаго адбылася сустрэча з калектывам, бацькамі і навучэнцамі. Дзеці падрыхтавалі музычны сюрпрыз у выглядзе харавога віншавання.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі развіццё школы за апошнія 4 гады. Паводле слоў супрацоўнікаў, установа значна вырасла, стала запатрабаванай у беларускай супольнасці, ёсць неабходнасць пашырэння прасторы, паколькі попыт на заняткі працягвае расці.

Асобныя словы падзякі Ціханоўская адрасавала кіраўніку Старамейскага дома культуры ў Варшаве Марціну Ясінскаму, які на працягу некалькіх гадоў падтрымлівае дзейнасць школы. Як адзначылі ў Офісе Ціханоўскай, яго дапамога адыграла ключавую ролю ў развіцці праекта і дазволіла школе працаваць у цяперашнім маштабе.

Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Равенскага ў Варшаве
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Равенскага ў Варшаве
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Равенскага ў Варшаве
Галіна Казіміроўская. Фота: t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Равенскага ў Варшаве
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Равенскага ў Варшаве
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Равенскага ў Варшаве
Фота: t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Равенскага ў Варшаве
Аляксандр Ждановіч (Маляваныч). Фота: t.me/tsikhanouskaya
Ціханоўская наведала Беларускую школу мастацтваў імя Равенскага ў Варшаве
Фота: t.me/tsikhanouskaya
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны