«Белавія» аднаўляе рэгулярныя рэйсы паміж Мінскам і Дубаем (ААЭ) з 22 мая, паведамляе авіякампанія.
Рэйсы будуць выконвацца два разы на тыдзень на Boeing 737.
Вылет з Мінска — у 03:20, прыбыццё ў Дубай — у 11:10. Вылет з Дубая — у 12:25, прыбыццё ў Мінск — у 18:35.
Рэйсы ў Дубай былі прыпыненыя з канца лютага пасля пачатку ваеннай аперацыі ЗША і Ізраіля супраць Ірана.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
