Брэсцкія мытнікі раскрыли групу, якая арганізавала канал перавозкі праз мяжу прэкурсораў для вытворчасці наркотыкаў і псіхатропаў. Усяго праз мяжу з Польшчай было перавезена больш за 155 кг вадкасці.
“Арганізатары супрацьпраўнай схемы маскіравалі забароненыя рэчывы пад каністры з тармазной вадкасцю і перамяшчалі пад выглядам тавараў для асабістага карыстання праз пункт пропуску «Брэст». Да транспарціроўкі прыцягвалі за грашовае ўзнагароджанне трэціх асоб, якія не ведалі, што знаходзіцца ў тары”, – расказалі ў ДМК.
Усяго былі канфіскаваны 24 каністры, 13 з іх знаходзіліся ў Брэсце.
У вадкасці ўтрымліваліся прэкурсоры 4’-хлорпропіяфенон, 2-Бром-4’- хлорпропіяфенон і альфа -бромвалерафенон.
Узбуджана крымінальная справа, затрыманы падазраваныя.


🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
