“Банк развіцця” ў мінулым годзе прафінансаваў 4,4% беларускага экспарту тавараў. Пра гэта ў панядзелак паведаміў старшыня праўлення банка Сяргей Сталярчук.
«Яшчэ адным новым напрамкам экспартнай падтрымкі стала партнёрства з найбуйнейшымі расійскімі дыстрыб’ютарамі бытавой тэхнікі. Гэта дазволіла ў 2025 годзе прафінансаваць 40% краінавага экспарту бытавой тэхнікі. У цэлым за мінулы год Банкам развіцця аказана фінансавая падтрымка 4,4% экспарту беларускіх тавараў», – сказаў ён.
Паводле яго слоў, банк прафінансаваў экспарт 89 беларускіх вытворцаў і каля 100 айчынных тавараў у 18 краін. Акрамя таго, былі прафінансаваны пастаўкі тавараў на адрас 68 нерэзідэнтаў, якім было накіравана ў 1,6 раза больш сродкаў.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
