Бабруйскі гарвыканкам вырашыў у гэтым годзе правесці чатыры Дні цвярозасці. У гэтыя дні на тэрыторыі горада будзе абмежаваны продаж алкагольных напояў, за выключэннем рознічнага гандлю ў аб’ектах грамадскага харчавання ў разліў. Таксама можна будзе набыць алкаголь у крамах толькі для правядзення рытуальных абрадаў.
Дні цвярозасці ў гэтым годзе пройдуць у Бабруйску:
- 26 сакавіка,
- 12 чэрвеня,
- 27 жніўня,
- 26 лістапада.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
